Мэта для экасістэм Microsoft.

ADManager Plus — гэта сеткавае рашэнне для ўсіх патрэб кіравання службамі AD, Office 365, Exchange, G Suite, and Skype for Business/Lync, G Suite, і Office 365. Яно спрашчае такія руцінныя задачы, як ініцыялізацыя карыстальнікаў, выдаленне неактыўных уліковых запісаў і кіраванне дазволамі NTFS і сумеснага карыстання. У гэтым рашэнні вы таксама знойдзеце больш за 150 загадзя створаных справаздачаў, уключаючы справаздачы пра неактыўных або заблакаваных уліковых запісах карыстальнікаў AD, ліцэнзіях Office 365, а таксама час апошняга ўваходу ў сістэму карыстальнікаў з убудаванымі параметрамі для выканання дзеянняў кіравання прама з гэтых справаздач. Туды уваходзяць наладжвальная структура працоўнага працэсу для стварэння запытаў і адпаведнасці, а таксама даступна функцыя аўтаматызацыі руцінных задач AD, такіх як падрыхтоўка новых і выдаленне старых уліковых запісаў карыстальнікаў. ADManager Plus таксама даступны на мабільных платформах iOS і Android.

  • Кіраванне Active Directory
  • Кіраванне Active Directory (AD) становіцца простым і лёгкім дзякуючы адмыслова распрацаванаму функцыяналу для частых задач, такіх як адначасовае стварэнне ўліковых запісаў карыстальнікаў у AD, Office 365, Exchange, G Suite і Skype for Business/Lync; змена уліковых запісаў карыстальнікаў, груп бяспекі і распаўсюджвання, кантактаў і камп'ютэраў. Наладжвальныя, рэактыўныя шаблоны стварэння ўліковага запісу і паўторнага стварэння ўключаюць у сябе стварэнне і змяненне ўліковага запісу AD з дапамогай хуткіх пашагавых аперацый, у адрозненне ад грувасткіх інструментаў Microsoft, такіх як ADUC і PowerShell.
  • Справаздачы ў Active Directory
  • Убудаваная бібліятэка справаздач ADManager Plus уключае ў сябе больш за 150 справаздач, якія здабываюць падрабязную інфармацыю аб усіх аспектах AD адным націскам. Яны атрымліваюць такія жыццёва важныя даныя, як неактыўныя карыстальнікі, карыстальнікі з пратэрмінаваным паролем або адключаныя карыстальнікі; час уваходу ў сістэму, спіс рассылання і групы бяспекі і іх удзельнікі, справаздачы аб дазволах NTFS і дазволах на доступ, а таксама справаздачы аб адпаведнасці (SOX, HIPAA, PCI і г. д.). У праграму таксама ўбудаваны планавальнік справаздач для стварэння і адпраўкі неабходных справаздач ўсім зацікаўленым бакам ў пазначаны час.
  • Кіраванне і справаздачы ў Office 365
  • ADManager Plus прапануе адміністратарам раскошу з лёгкасцю кіраваць і ствараць справаздачы ў воблачным Office 365, а таксама лакальным AD з адзінай кансолі. Праграма дае магчымасць ствараць уліковыя запісы ў Office 365 для карыстальнікаў пры стварэнні іх уліковых запісаў AD, ствараць уліковыя запісы Office 365 для існуючых карыстальнікаў AD, прызначаць або адклікаць ліцэнзіі навалам, кіраваць паштовымі скрынямі карыстальнікаў Exchange Online, агульнымі паштовымі скрынямі, паштовымі скрынямі комнат, паштовымі скрынямі прылад, звязанымі паштовымі скрынямі і г. д.
  • Яна таксама прапануе бібліятэку справаздач для Office 365, якая ўключае справаздачы аб усіх карыстальніках, неактыўных, ніколі не зарэгістраваных і актыўных карыстальніках ActiveSync, карыстальніках з ліцэнзіямі і без іх, звестках аб ліцэнзіях, групах размеркавання і бяспекі і іх членах, а таксама агульных паштовых скрынях. Да таго ж, магчыма прызначыць час, калі ўсе гэтыя справаздачы будуць аўтаматычна генеравацца і адпраўляцца па электроннай пошце некалькім карыстальнікам ў розных фарматах, такіх як XLS, PDF, HTML і CSV.
  • Кіраванне і справаздачы ў G Suite
  • ADManager Plus дапамагае адміністратарам ствараць уліковыя запісы карыстальнікаў у G Suite пры стварэнні адпаведных уліковых запісаў карыстальнікаў у AD. Праграма прапануе магчымасць ствараць карыстальнікаў у G Suite па адным, а таксама масава праз імпарт CSV і нават аўтаматычна. Яна таксама дае магчымасць карыстацца ўбудаванымі справаздачамі для атрымання звестак аб усіх карыстальніках, актыўных і карыстальніках G Suite с прыпыненым доступам. Гэтыя справаздачы таксама могуць быць аўтаматычна згенераваныя ў пазначаны час праз планавальнік справаздач.
  • Працоўны працэс Active Directory на падставе пацверджанняў
  • Працоўны працэс дапамагае адміністратарам аптымізаваць выкананне задач у AD. Шматузроўневы працоўны працэс дазваляе адміністратарам усталёўваць розныя крокі, такія як запыт, прагляд, зацвярджэнне і выкананне для аперацый у AD. Стандартызаваны працэс выканання задач у AD дапамагае адміністратарам лёгка забяспечыць захаванне абавязковых стандартаў ІТ і арганізацыйных палітык. Ён мае ўбудаваны вызначальнік заданняў і паведамляльнік, якія дазваляюць адміністратарам ўсталёўваць правілы для аўтаматычнага прызначэння запытаў адпаведным спецыялістам і адпраўляць паведамленні па электроннай пошце аб статусе запытаў у AD ўсім зацікаўленым бакам. Працоўны працэс таксама дапамагае адміністратарам стварыць сістэму кіравання AD, заснаваную на запытах.
  • Аўтаматызацыя Active Directory
  • Адміністратары могуць аўтаматызаваць любую аўтаномную задачу ў AD, такую як скід пароляў або ўключэнне, адключэнне і разблакаванне уліковых запісаў, кіраванне ліцэнзіямі Office 365 ці нават усе паўсядзённыя працэдуры AD, напрыклад, паслядоўнасць задач, якія павінны выконвацца праз пэўныя прамежкі часу, ачыстка AD, якая ўключае пошук неактыўных карыстальнікаў, іх адключэнне і перанос у асобнае арганізацыйнае падраздзяленне (АП), а таксама іх выдаленне. Акрамя беспамылковага выканання аўтаматызацыя ADManager Plus дазваляе зэканоміць час і сілы.
  • Кіраванне і справаздачы ў Skype for Business/Lync
  • Акрамя AD, адміністратары таксама могуць кіраваць і ствараць справаздачы праз асяроддзі Skype for Business/Lync з дапамогай ADManager Plus. Праграма дае адміністратарам магчымасць ствараць уліковыя запісы карыстальнікаў у Skype for Business/Lync/LCS/OCS па адным або масава пры стварэнні уліковых запісаў карыстальнікаў у AD. Да таго ж, праграма дазваляе адміністратарам уключаць, адключаць або выдаляць уліковыя запісы карыстальнікаў, прызначаць, перапрызначаць або выдаляць палітыкі, прызначаныя карыстальнікам ў іх асяроддзі Skype for Business/Lync/LCS/OCS. ADManager Plus таксама прапануе папярэдне сканфігураваныя справаздачы, якія дапамогуць вам адсочваць карыстальнікаў Skype for Business/Lync/LCS/OCS або адключаных карыстальнікаў у вашай арганізацыі.
  • Інтэграцыі
  • Каб спрасціць кіраванне AD, ADManager Plus інтэгруецца з праграмамі службы падтрымкі, такімі як ServiceDesk Plus, ServiceNow і Zendesk для палягчэння кіравання ўліковымі запісамі карыстальнікаў AD прама з інструмента службы падтрымкі, такіх баз даных, як Oracle і MS SQL, для аўтаматычнага стварэння ўліковых запісаў карыстальнікаў у AD як толькі новы запіс аб карыстальніке трапляе ў базу даных, і ў праграме SIEM.
  • Дэлегаванне службы падтрымкі Active Directory
  • Роля ў бяспецы ADManager Plus і дэлегаванне на аснове АП дазваляюць адміністратарам бяспечна дэлегаваць задачы ў AD, каб дапамагчы тэхнічным спецыялістам, не ІТ-спецыялістам або нават тэхнічна непадкаваным карыстальнікам. Дзякуючы магчымасці доступу да функцый кіравання AD на падставе профілю праграма гарантуе, што тэхнічныя спецыялісты будуць выконваць выключна дэлегаваныя задачы ў прызначаных падраздзяленнях, робячы падобную дэлегацыю цалкам бяспечнай. Адміністратарам больш не трэба марнаваць час на выкананне такіх руцінных або паўтаральных задач, як скід пароляў і разблакіроўка ўліковых запісаў. Акрамя таго, з дапамогай убудаваных справаздач аўдыту службы падтрымкі магчыма лёгка атрымаць кантрольны журнал ўсіх задач, якія выконвалі тэхнічныя спецыялісты службы тэхнічнай падтрымкі.
  • Кіраванне і справаздачы ў Microsoft Exchange Server
  • ADManager Plus дапамагае адміністратарам кіраваць некалькімі версіямі сваіх асяроддзяў Exchange (Exchange 2003, 2007, 2010, 2013 і Exchange Online), а таксама эканоміць час на іх пераключэнне паміж некалькімі кансолямі і інструментамі для кіравання асяроддзямі AD і Exchange. Адміністратары могуць выконваць задачы кіравання ў Exchange, такія як стварэнне, змяненне і міграцыя паштовых скрынь, кіраванне правамі на паштовыя скрыні, прызначэнне або адмена палітык Exchange для некалькіх карыстальнікаў і груп, стварэнне і кіраванне групамі размеркавання і дынамічным размеркаваннем і многім іншым. Канкрэтныя задачы Exchange таксама могуць быць дэлегаваныя спецыялістам службы тэхнічнай падтрымкі.
  • Маючы гатовыя справаздачы для Exchange Server, ADManager Plus спрашчае працу са справаздачамі Exchange і цалкам працуе на падставе карыстацкага інтэрфейсу. Бібліятэка справаздач Exchange уключае справаздачы пра карыстальнікаў з уключанай паштовай скрыняй, спіс рассылання і члены, групы з уключанай падтрымкай пошты, актываваныя або адключаныя карыстальнікі OMA/OWA/ActiveSync і г.д. Усе гэтыя справаздачы таксама могуць аўтаматычна генеравацца і адпраўляцца па электроннай пошце некалькім карыстальнікам ў розных фарматах, такіх як XLS, PDF, HTML і CSV.
  • Мабільныя праграмы для iOS і Android
  • ADManager Plus прапануе мабільныя праграмы для iOS і Andriod, каб дапамагчы адміністратарам і тэхнічным спецыялістам AD ствараць уліковыя запісы карыстальнікаў AD, скідваць паролі карыстальнікаў, уключыць, адключыць і выдаляць уліковыя запісы карыстальнікаў і камп'ютэраў і перазагружаць камп'ютэры з любога месца, нават калі спецыяліст не знаходзіцца на рабочым месцы.
  • Наяўнасць настолькі шырокага набора функцый для кіравання і справаздачнасці ў асяроддзях Active Directory, Office 365, Exchange, G Suite і Skype for Business/Lync з адзінай кансолі робіць ADManager Plus надзейным саюзнікам адміністратараў па ўсім свеце, у арганізацыях любых памераў і тыпаў кіраўніцтва!

 

 

ADManager Plus Trusted By